"Гэта вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад прыгнёту народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
"Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям’і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя "Баграціён", Трасцянец і Хатынь - гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Павага да пакалення пераможцаў, прадаўжэнне слаўных ратных і працоўных традыцый - гэта праяўленне нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
9 мая 2013, Мінск
БЕЛТА