За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і навуковых кадраў і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта калектыву работнікаў ВНУ аб`яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Падзяка Прэзідэнта аб`яўлена таксама прарэктару па навуковай рабоце гэтай ВНУ Генадзю Каралёнку і загадчыцы кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў Людміле Нехарошавай за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, высокае прафесійнае майстэрства.
13 мая 2013, Мінск
БЕЛТА