Удзел у першамайскім мітынгу прымуць кіраўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Мінгарвыканкама, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП". Да ўдзелу ў мітынгу запрошаны таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, ветэранскіх арганізацый, спартыўнай грамадскасці, студэнцтва, жыхары горада Мінска.
Па традыцыі да месца збору на мітынг запланавана шэсце калон працоўных калектываў прадпрыемстваў горада, студэнцкай моладзі, галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ. З 10.30 удзельнікі пойдуць уздоўж праспекта Незалежнасці з боку плошчы Незалежнасці і плошчы Перамогі да парку імя Я.Купалы.
Пасля заканчэння мітынгу прысутных чакае вялікі святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады, народных аматарскіх калектываў. Масавыя гулянні 1 мая будуць праходзіць і ў іншых парках сталіцы.
29 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА