https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дапамога на дзяцей да 3 гадоў узрасла ў I квартале 2013 года на 142,3 працэнта да ўзроўню I квартала 2012 года


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі ў студзені-сакавіку бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года сярэднямесячны памер дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў павялічыўся на 142,3 працэнта (прагноз на 2013 год - на 115,9 працэнта) і склаў Br1606,2 тыс.

Нагадаем, з 1 студзеня гэтага года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем`ям, што выхоўваюць дзяцей", якім прадугледжана некалькі важных навацый. Гэта вылічэнне памеру дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (на першае дзіця - 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы па рэспубліцы, на другое дзіця і на наступных - 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3-х гадоў - 45 працэнтаў). Акрамя таго, прадугледжана назначэнне дапамогі на дзяцей старэйшых за тры гады без уліку даходаў сям`і сацыяльна слабаабароненым катэгорыям, а таксама ўзмацненне сацыяльнай абароны сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

З 1 лютага 2013 года праведзены пераразлік памераў дзяржаўных дзіцячых дапамог у сувязі з павелічэннем сярэдняй заработнай платы і бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

У выніку з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года памер дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў склаў пры нараджэнні першага дзіцяці Br1542,1 тыс., пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br1762,5 тыс., на дзіця-інваліда - Br1982,8 тыс.

29 красавіка 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1675
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Детские пособия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме