Як паведамілі ў МУС Беларусі, кантрабандны тавар быў канфіскаваны ў Мінску 27 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і падатковай інспекцыі.
Спачатку на тэрыторыі складскіх памяшканняў былі знойдзеныя 33 тоны бананаў на суму 495 млн. рублёў, якія захоўваліся без адпаведных дакументаў, а затым затрымана аўтамашына "Рэно", якой кіраваў жыхар Столінскага раёна. Ён без адпаведных дакументаў перавозіў 39,6 т бананаў на суму 594 млн. рублёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2013