Беларусбанк пачаў размяшчэнне 150-га і 151-га ўласных выпускаў валютных аблігацый для фізічных асоб на агульную суму $50 млн. пад 7 працэнтаў гадавых тэрмінам абарачэння 1,5 года.
Аб`ём 150-га выпуску складае $40 млн., намінал аблігацыі - $1 тыс. Аб`ём 151-га выпуску - $10 млн., намінал аблігацыі - $5 тыс.
Дата пачатку пагашэння аблігацый - 30 верасня 2014 года. Аднак прадугледжана магчымасць датэрміновага пагашэння праз 1 год пасля даты продажу. Перыядычнасць выплаты даходу - 1 раз у шэсць месяцаў.
"Рэалізацыя новых выпускаў валютных аблігацый ідзе паспяхова", - адзначылі ў банку.
Аблігацыі для фізічных асоб не новы для Беларусбанка інструмент, даволі даўно і актыўна выкарыстоўваюцца ім. Размяшчэнне папярэдніх чатырох уласных выпускаў валютных аблігацый для фізічных асоб банк завяршыў восенню 2012 года. Тэрмін абарачэння гэтых аблігацый складае таксама 1,5 года, стаўка купона роўная 8 працэнтаў гадавых. Пры гэтым два выпускі намініраваны ў еўра (на агульную суму 10 млн. еўра), два - у доларах (на $15 млн.).
Акрамя таго, банк прадаўжае размяшчэнне двух выпускаў уласных аблігацый для фізічных асоб у нацыянальнай валюце на агульную суму Br60 млрд. з тэрмінам абарачэння 1,5 года і стаўкай купона, роўнай стаўцы рэфінансавання плюс 3 працэнты гадавых.
24 красавіка 2013 Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА