Дыпломы і ўзнагароды пераможцаў і лаўрэатаў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі кіраўнікі 26 прадпрыемстваў, якія паказалі лепшыя вынікі работы ў мінулым годзе.
Пераможцы вызначаны па 13 намінацыях (не прысуджаліся ў бягучым годзе прэміі па намінацыях "Лепшы прадпрымальнік у сферы медыцынскай і фармацэўтычнай дзейнасці" і "Лепшы прадпрымальнік у сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва").
У намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сферы вытворчасці прадуктаў харчавання" лепшым прызнана СТАА "Энарг" (Ліда), дыпломы лаўрэатаў атрымалі УПВП Ганны Бычкоўскай "СБ" (вёска Парэчча Гродзенскага раёна) і ААТ "Белкофе" (Ашмяны).
Лепшым у сферы вытворчасці прамысловых тавараў стала ТАА "Біякам Тэхналогія" (вёска Райста Гродзенскага раёна), лаўрэатамі ў гэтай намінацыі сталі ПВУП "Рамгіль-Тэкс" (Слонім) і ТАА "Белтэрміз" (вёска Дварэц Дзятлаўскага раёна).
У сферы інфармацыйных тэхналогій лепшым стала ПВГУП "БелТэхнаСофт" (Гродна), у будаўнічай галіне - ААТ "Будаўнік" (Ашмяны).
ПГУП "Гранд Гудвін" з аграгарадка Аюцавічы Карэліцкага раёна перамагло ў намінацыі "Лепшы прадпрымальнік у сферы рознічнага гандлю", дыпломамі лаўрэатаў узнагароджаны ТАА "СеленаБудБер" са Свіслачы і ПГУП "Тэхнамост" (Масты).
У сферы грамадскага харчавання лепшым прызнана ГТДА "Вета" са Шчучына, другое месца прысуджана ПГУП "АсторыяКомплекс" Воранаўскага раёна. У сферы турызму і гасцінічнага бізнесу - ПТЭУП "Гроднатурыст" і ТАА "ЗэльваТурСэрвіс" адпаведна.
У намінацыі па аказанню транспартных паслуг вызначаны толькі пераможца - ПГУП "Пяць машын" з Гродна.
Названы лепшыя сялянскія (фермерскія) гаспадаркі - "СлонімАграпрадукт" (вёска Сяргеевічы Слонімскага раёна), "Спадчына-плюс" (вёска Грынкі Свіслацкага раёна) і фермерская гаспадарка Міхаіла Какуліна (вёска Каменка Шчучынскага раёна).
Лепшым у сферы інавацыйнай дзейнасці названа ТАА "БМ і К аквапарк" са Слоніма. Лепшымі арганізацыямі з замежнымі інвестыцыямі - СТАА "Бел-пласт Інтэрнэшнл" (Ліда) і сумеснае беларуска-расійскае ЗАТ "БелРасПластык" (Іўеўскі раён).
Лепшымі экспарцёрамі па выніках 2012 года сталі ААТ "Слоніммэбля" (Слонім) і ТАА "Гродзенскія нятканыя матэрыялы" (Іўеўскі раён).
Узнагароджаны таксама лепшыя суб`екты інфраструктуры падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва - Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва ПУП па аказанню паслуг "АйЦіНімакс" (Гродна) і абласная ўстанова фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
Як паведамілі ў камітэце эканомікі, прадпрымальнікі вобласці даволі актыўна ўдзельнічаюць у конкурсе, традыцыйна заяўкі прыходзяць больш як ад 100 арганізацый. Ацэньваецца дзейнасць прадпрыемстваў па розных параметрах. Па традыцыі пераможцы і лаўрэаты прадстаўляюць рэгіён на рэспубліканскім конкурсе "Прадпрымальнік года".
26 красавіка 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА