Мадэрнізаваная версія сайта адрозніваецца новым дызайнам, які прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі пастановы праўлення Нацбанка ад 24 студзеня 2012 года № 19 "Аб устанаўленні элементаў фірменнага стылю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і зацвярджэнні Інструкцыі па прымяненні элементаў фірменнага стылю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь". Распрацоўшчыкам новага дызайна сайта стала беларуская кампанія.
Як паведамляе Нацбанк, у працэсе мадэрнізацыі сайта ўдасканалена структура рэсурса, упарадкавана і аптымізавана яго інфармацыйнае напаўненне. У мэтах акцэнтаванага прадстаўлення асноўнай і аператыўнай інфармацыі галоўная старонка сайта напоўнена новымі інфармацыйнымі блокамі, зменена навігацыя сайта, створана выпадаючае меню.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з функцыянаваннем абноўленай версіі сайта Нацыянальнага банка Беларусі, можна звяртацца ў адміністрацыю рэсурсу па адрасе электроннай пошты email@nbrb.by.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2013