Што датычыцца Камітэта дзяржаўнай бяспекі, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад гэтай структуры, таксама як і праваахоўных органаў, ён чакае актывізацыі дзейнасці.
"Мне ўсё часцей і часцей, у тым ліку з Камітэта дзяржбяспекі, прыходзіць інфармацыя аб дзейнасці карупцыйнай накіраванасці асобных кіраўнікоў органаў улады. Лічыце, гэта ваша з пракурорам важнейшая задача на сучасным этапе. Калі мы яе не вырашым, калі мы не ліквідуем праблемы, звязаныя з карупцыяй у нашай дзяржаве, дні не толькі для нас, але і нашай дзяржавы будуць злічаны", - сказаў Прэзідэнт.
"У нас няма таго матэрыяльнага рэзерву, які ёсць у Расіі, няма той колькасці прыродных рэсурсаў, у нас нават няма таго, што мае Украіна, каб потым пераадолець дзіркі, якія створаць у нашым грамадстве нядбайныя кіраўнікі. Таму мы павінны змагацца за чысціню нашых радоў, і не толькі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Ваша задача - ачышчаць грамадства і вярхі гэтага грамадства. Усе законы ў вас на руках. Гэта будзе ваша важнейшая задача", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бескампраміснай павінна быць барацьба з карупцыяй і з боку Пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў.
"Я хачу, каб следчыя ведалі і разумелі: мы часта ідзём па шляху набору негатыўных фактаў, прад`яўляючы абвінавачанні або прэтэнзіі той ці іншай асобе. Не трэба аб`ёмаў, вінаваты ў гэтым - ідзі і адказвай. Пакуль вы набераце і будзеце чакаць гэтых аб`ёмаў, ён яшчэ ўчыніць шэраг злачынстваў. Нават калі гэта ў полі вашага зроку. Як на Захадзе, як у Амерыцы - ёсць злачынства, адфіксавалі, убачылі задуму, няхай адказвае. Ваша задача - навесці парадак у грамадстве разам з вашымі калегамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"У гэтым напрамку мы будзем вельмі сур`ёзна актывізавацца", - сказаў Прэзідэнт, дадаўшы, што гэта тэма будзе ў хуткім часе больш падрабязна абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.
12 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА