https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Трэба навучыцца пазіцыянаваць сябе незалежнай дзяржавай


Такую думку выказаў на навукова-практычным семінары "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці" ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня РГА "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў.
Паводле слоў Аляксандра Радзькова, суверэннай Беларусі ўжо 20 гадоў, і цяпер краіна выходзіць на новы ўзровень свайго станаўлення і развіцця. У гэты момант важна пазбегнуць памылак, дапушчаных папярэднімі пакаленнямі, узяць у гісторыі ўсё самае лепшае, а яшчэ трэба навучыцца сябе ўспрымаць і пазіцыянаваць у свеце як дзяржаву суверэнную, з багатымі традыцыямі і сваёй пазіцыяй на міжнароднай арэне. "Актыў нашай арганізацыі як ніхто іншы знаходзіцца бліжэй за ўсё да грамадзян, і менавіта актывісты "Белай Русі" павінны разумець і ўсведамляць перспектывы развіцця дзяржаўнай самастойнасці Рэспублікі Беларусь, ментальнасць беларусаў, вучыць моладзь паважаць нашу гісторыю, карані, святыні і нашы нацыянальныя асаблівасці", — сказаў ён.

"Каб паспяхова ажыццяўляць працу сярод шырокіх пластоў беларускага грамадства, неабходна валодаць гістарычнымі ведамі. Выкарыстоўваючы магчымасці інфармацыі, варта больш актыўна, я нават сказаў бы настойліва, прапагандаваць дасягненні беларускага народа ў галіне мовы, культуры, духоўных традыцый і каштоўнасцяў", — падкрэсліў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя.

Гэта будзе не толькі спрыяць трансляцыі гістарычнага досведу і мэтанакіравана ўмацоўваць гістарычную свядомасць беларускіх людзей, але і дэманстраваць свету багацце гісторыка-культурнай спадчыны беларусаў.

Звязда, 27 сакавіка 2013
 
Дата публикации:27.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2456
 
Ключевые слова:
Независимость Суверенитет Семинар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме