https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыхільнікі дэмакратычных перамен павіны пастарацца перамагчы свае страхі і ляноту і ўзяць удзел у вулічных акцыях з нагоды Дня Волі 24 сакавіка


Пра гэта заявіў 19 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску Віктар Івашкевіч, прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" у аргкамітэце па святкаванні 95-годдзя абвяшчэння БНР.
Арганізатары нагадалі, што Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 24 сакавіка ў сталіцы мітынгу і шэсця. Збор удзельнікаў аб`яўлены ў 12.00 на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік", затым плануецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 14 да 15 гадзін пройдзе мітынг.

Івашкевіч нагадаў, што ў леташнім Дні Волі ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. "Але калі браць аўдыторыю незалежных СМІ і інтэрнэт-сайтаў, то аб правядзенні мітынгу і шэсця ведаюць не менш як 100 тысяч мінчан. Яны павінны прыняць рашэнне: сядзець на канапе або, перамогшы свае страхі і ляноту, узяць удзел у вулічных акцыях. Тут кожны сам павінен вырашаць, ці гатовы ён называцца чалавекам ці будзе працягваць хавацца пад лаўкай", — сказаў палітык.

Лідар Аб`яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька дадаў: "У сацыяльных сетках змагароў з рэжымам хапае. Хацелася б убачыць, што яны з`яўляюцца такімі ў рэальных справах".

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены, што "нічога небяспечнага для ўдзельнікаў вулічных акцый у Мінску 24 сакавіка адбыцца не павінна". "Шэсце і мітынг пройдуць мірна. Правакацый з боку ўладаў (за выключэннем, магчыма, інфармацыйных) быць не павінна. Бяспецы ўдзельнікаў акцыі нічога пагражаць не павінна", — падкрэсліў палітык.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 19 сакавіка 2013
 
Дата публикации:19.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2194
 
Ключевые слова:
Дзень Волі Праздники Беларуси Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме