https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Большасць грамадзян, якія ўзялі ўдзел у электронным абмеркаванні варыянтаў аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння, прагаласавалі супраць дыферэнцыяцыі


Пра гэта сведчаць апублікаваныя на сайце РУП "Мінскэнерга" даныя апытання.
У апытанні ўдзельнічалі 5.849 рэспандэнтаў, супраць дыферэнцыяцыі выступілі 4.955 чалавек, ці 85%. Нагадаем, што варыянты аплаты абмяркоўваліся грамадскасцю з 6 верасня па 31 кастрычніка.

Як паведаміў 9 кастрычніка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага вытворча-тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Міхаіл Свячко, вынікі грамадскага абмеркавання па варыянтах аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння будуць апрацаваны да 7 лістапада, а затым да 20 лістапада павінны быць аформлены і перададзены ва ўрад.

Прапанаваная для абмеркавання сістэма дыферэнцыраваных тарыфаў прадугледжвае ўвядзенне "сацыяльнага аб`ёму спажывання", у залежнасці ад колькасці зарэгістраваных спажыўцоў у жылым памяшканні і сезоннасці (ацяпляльны і міжацяпляльны перыяд). Так, для грамадзян, у якіх устаноўлены электрапліты, у міжацяпляльны перыяд прапаноўваецца ўстанавіць норму ў 120 кВт\гадз у месяц на аднаго жыльца і па 20 кВт\гадз на кожнага з астатніх жыхароў, у ацяпляльны перыяд — 135 і 20 кВт\гадз адпаведна; для спажыўцоў з газавымі плітамі: у міжацяпляльны перыяд — 70 кВт\гадз і 15 кВт\гадз, у ацяпляльны — 80 кВт\гадз і 15 кВт\гадз адпаведна.

Разам з тым прапаноўваецца альтэрнатыўны варыянт нарміраванага спажывання электраэнергіі — паступовае павышэнне да 2015 года тарыфаў да 100% пакрыцця расходаў, за які і прагаласавала большасць апытаных на сайце.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2012
 
Дата публикации:05.11.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1888
 
Ключевые слова:
Энергетика Дифференцированная оплата Опрос Электроэнергия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме