https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Маштабныя масленічныя гулянні разгорнуцца ў Мінску 16-17 сакавіка


Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Асноўнае гарадское свята пройдзе 16 сакавіка на пляцоўцы каля Палаца спорту. Падрыхтаваны канцэртныя праграмы з удзелам калектываў мастацкай самадзейнасці, гарманістаў і баяністаў, конкурсы і гульні. Будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне. У кірмашы прымуць удзел таваравытворцы горада, буйныя прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання. Гандлёвыя рады разгорнуцца на 500 м, дзе будуць прадстаўлены розныя тавары да святочнага стала: ад паўфабрыкатаў да гатовых страў, вэнджаніна, каўбасныя вырабы, малочныя прадукты, салаты, рыбная кулінарыя.

Галоўны пачастунак свята - бліны з рознымі начынкамі і стравы нацыянальнай кухні. Кандытарскія фабрыкі здзівяць ласункамі, новымі відамі тартоў і фантанам гарачага шакаладу. Закускі са шчупака, сцерлядзі, карпа, гарачую юшку і шырокі асартымент марожанай, вэнджанай, вяленай рыбнай прадукцыі прапануюць рыбаводныя гаспадаркі і рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы з усёй рэспублікі. Пакупнікоў чакаюць дэгустацыі, прэзентацыі навінак.

Святочныя мерапрыемствы таксама пройдуць у раёнах сталіцы, у парках і скверах, на пляцоўках каля буйных гандлёвых і спартыўных аб`ектаў. Так, у Заводскім раёне сустракаць Масленіцу будуць 17 сакавіка ў Парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка і ў заапарку, у Ленінскім - 16 сакавіка на пляцоўцы каля кінатэатра Салют.

У Маскоўскім раёне клікаць вясну будуць 16 сакавіка на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра "Тытан", а на стадыёне каля медуніверсітэта пройдзе фізкультурна-спартыўнае свята. Кастрычніцкі раён 16 сакавіка запрашае жыхароў на плошчу каля Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў, пляцоўку каля гандлёвага цэнтра ў мікрараёне "Сокал". У гарналыжным цэнтры "Сонечная даліна" 16 сакавіка правядуць закрыццё лыжнага спартыўнага сезона, а 17 сакавіка - бліннае шоу.

У Партызанскім раёне 17 сакавіка цэнтрам гулянняў стане Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага, у Першамайскім - парк імя Чалюскінцаў. Савецкі раён 15 сакавіка адсвяткуе Масленіцу на пляцоўцы перад галоўным корпусам БНТУ, 16 сакавіка - на плошчы перад мінскім Камароўскім рынкам, 17 сакавіка - у скверы па вул. Усходняй і вул. Бяды.

У Фрунзенскім раёне гулянні пройдуць 14 сакавіка ў скверы на скрыжаванні вул. Прытыцкага і вул. Сердзіча, 16 сакавіка - на пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту, у Цэнтральным - на пляцоўцы каля Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі.

Масленіца - старажытнае славянскае свята, якое дасталося ў спадчыну ад язычніцкай культуры і захавалася пасля прыняцця хрысціянства. Масленіца была ўспрынята хрысціянскай царквой фактычна як рэлігійнае свята і атрымала назву Сырнага, або Сырапуснага тыдня. Яна прыпадае на тыдзень, які папярэднічае Вялікаму посту. У традыцыйным быце заўсёды лічылася, што чалавек, які дрэнна і сумна правёў масленічны тыдзень, будзе няўдачлівы на працягу ўсяго года.

14 сакавіка 2013, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.03.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2166
 
Ключевые слова:
Масленица Традиции белорусов Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме