https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У выніку снегападу і моцнага ветру было абясточана 1.688 населеных пунктаў і абцяжараны рух на 30 участках дарог


Паводле аператыўнай інфармацыі на 9.45 16 сакавіка, у выніку снегападу і ДТЗ быў абцяжараны рух на 30 участках аўтамабільных дарог, абясточана 1.688 населеных пунктаў, паведамляе МНС.
Самая цяжкая сітуацыя склалася на дарогах Мінскай вобласці, дзе рух быў абцяжараны на 23 участках дарог. Праблемныя ўчасткі былі таксама ў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Рух не адноўлены на чатырох трасах: Мінск — Гродна (50—59-ты км), Мінск — Гомель (19—76-ты і 125—132-гі км), Мінск — Гатава.

Для расчысткі дарог і ўборкі снегу задзейнічаны 4.093 адзінкі тэхнікі і 20.767 чалавек розных арганізацый. Былі прыцягнуты спецыялісты і тэхніка ДАІ, Міністэрства абароны. Падраздзяленні МНС аказалі дапамогу ў ратаванні са снежных заносаў 363 транспартных сродкаў (легкавыя і грузавыя аўтамабілі, рэйсавыя аўтобусы, аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі), у якіх знаходзіліся 1.172 чалавекі, з іх 260 дзяцей. Забяспечваецца падвоз гарачага харчавання, арганізуюцца месцы часовага размяшчэння грамадзян. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

У Мінску па праспекце Незалежнасці, 11, на ўнутрыдваровай тэрыторыі гасцініцы "Мінск" пад цяжарам снегу адбылося абвальванне навесу аўтастаянкі. Пашкоджаны 22 легкавыя аўтамабілі, дэфармаваны рэзервовы ўчастак газаправода (на цеплазабеспячэнне аб`екта не паўплывала). Пацярпелых няма.

У выніку парываў ветру пашкоджаны дахі двух сельскагаспадарчых будынкаў у вёсцы Міжарэвічы Зэльвенскага раёна і ў вёсцы Скраблы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пацярпелых няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.

Паводле звестак ДВА "Белэнерга", з 6 гадзін раніцы 15 сакавіка да 6 гадзін раніцы 16 сакавіка было абясточана 1.688 населеных пунктаў. Адключэнні ўстараняюцца аварыйнымі брыгадамі. Для арганізацыі энергазабеспячэння сельскагаспадарчых аб`ектаў былі задзейнічаны электрагенератары МНС. На 6 гадзін раніцы 16 сакавіка без электразабеспячэння заставалася 305 населеных пунктаў.

У выніку дажджу ў васьмі населеных пунктах Гомельскай вобласці былі падтоплены тры ўчасткі дарог, тры жылыя дамы, 18 падворкаў і восем падвальных памяшканняў. Пацярпелых няма. Падраздзяленні МНС і работнікі іншых арганізцый аказвалі дапамогу насельніцтву ў адпампоўванні вады.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2013
 
Дата публикации:16.03.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2006
 
Ключевые слова:
Природный катаклизм Снегопад Циклон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме