https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь не плануе вяртацца да пераходу на сезонны час


Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Сяргей Іўлеў.
Беларусь не плануе вяртацца да пераводу стрэлак гадзіннікаў на сезонны час.

У Беларусі захоўваецца прынятае ў 2011 годзе рашэнне аб адмене штогадовага пераводу стрэлак гадзіннікаў у апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад. Рашэнне аб адмене пераводу было прынята для таго, каб праводзіць вылічэнне часу ўзгоднена з дзяржавамі - удзельніцамі Мытнага саюза. "Такім чынам, мы захоўваем тое, што было, і ў нас узнікае натуральны пераход часу з суседняй расійскай вобласцю - адна гадзіна, - адзначыў Сяргей Іўлеў. - У краінах Мытнага саюза час цяпер таксама не пераводзіцца".

Калі Расія прыме рашэнне зноў аб пераводзе стрэлак, то Беларусь будзе разглядаць гэта пытанне. "Калі будзе змяняцца сітуацыя, мы будзем разглядаць гэта пытанне асобна і будзем прымаць адпаведныя рашэнні", - удакладніў субяседнік. Паводле яго слоў, адмена ў Беларусі пераходу на летні і зімовы час не ўскладніла ні жыццё грамадства, ні работу эканомікі краіны, наадварот, цяпер грамадзянам не трэба два разы ў год перастройвацца на новы рэжым часу, не трэба мяняць расклад паяздоў, самалётаў. Беларусь засталася ў летнім часе. "У чэрвені, калі самыя доўгія дні, у актыўную частку сутак мы атрымліваем больш светлавога часу, які практычна да 23 гадзін можна выкарыстоўваць для сваіх жыццёвых патрэбнасцей, для работы, адпачынку, так што ў гэтых адносінах мы маем перавагу", - адзначыў прадстаўнік Дзяржстандарта.

Ён таксама паведаміў, што ад грамадзян практычна няма скаргаў, зваротаў з прычыны адмены пераводу стрэлак. "Гэта ўспрынята станоўча, раней, калі былі пераходы, мы разглядалі даволі многа скаргаў аб тым, што людзям гэта цяжка ўспрымаць, сёння такія выпадкі адзінкавыя". Такім чынам, рэзюмаваў ён, цяпер ніякай эканамічнай і сацыяльнай неабходнасці ў вяртанні да пераводу стрэлак гадзіннікаў няма.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 15 верасня 2011 года нумар 1229 на тэрыторыі Беларусі перавод стрэлак на сезонны час (вясной і восенню) не ажыццяўляецца.

18 лютага 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.02.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2198
 
Ключевые слова:
Сезонное время
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме