У 2011 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі было адмоўным на ўзроўні 1.186 млн. долараў.
Знешнегандлёвы абарот паслуг у 2012 годзе адносна 2011 года павысіўся на 14,5% — да 10.487,8 млн. долараў. Экспарт і імпарт паслуг летась павялічыліся таксама на 14,5% і склалі адпаведна 6.645,7 млн. долараў і 3.842,1 млн. долараў. Сальда знешняга гандлю паслугамі ў 2012 годзе, як і ў 2011-м, склалася станоўчае ў памеры 2.803,6 млн. долараў.
Знешнегандлёвы абарот тавараў у 2012 годзе павялічыўся на 6,1% і дасягнуў 90.377,1 млн. долараў. Экспарт тавараў вырас на 11% і склаў 45.244,3 млн. долараў, імпарт — на 1,6%, да 45.132,8 млн. долараў.
Сальда знешняга гандлю таварамі ў адрозненне ад 2011 года склалася станоўчае ў памеры 111,5 млн. долараў.
У той жа час, як паведамляў Белстат, з улікам даных Дзяржаўнага мытнага камітэта знешнегандлёвае сальда таварамі па выніках 2012 года склалася адмоўнае на ўзроўні 412,7 млн. долараў.
Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2013