https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы з 20 снежня 2012 года па 28 студзеня 2013 года набылі валютных дзяржаблігацый на $45,3 млн., што складае 90,6 працэнта прапанаваных Міністэрствам фінансаў $50 млн.


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
"Вынікі продажу дзяржаўных валютных аблігацый першага і другога выпускаў сведчаць аб высокім інтарэсе грамадзян да ўкладання сродкаў у надзейныя фінансавыя інструменты", - канстатавалі ў Мінфіне.

У рамках мерапрыемстваў па арганізацыі пазык на ўнутраным фінансавым рынку з 30 студзеня 2013 года Міністэрства фінансаў пры садзейнічанні ААТ "ААБ Беларусбанк" пачынае размяшчэнне трэцяга выпуску дзяржаўных валютных аблігацый для фізічных асоб. Намінальны кошт адной аблігацыі складзе $1 тыс. Тэрмін абарачэння аблігацый - 2 гады. Стаўка працэнтнага даходу будзе фіксаванай і складзе 7 працэнтаў гадавых. Тэрмін размяшчэння дзяржаўных аблігацый - з 30 студзеня 2013 года па 30 студзеня 2014 года. Тэрміны выплаты працэнтнага даходу па першаму працэнтнаму перыяду - з 30 ліпеня 2013 года, па другому працэнтнаму перыяду - з 30 студзеня 2014 года, па трэцяму працэнтнаму перыяду - з 30 ліпеня 2014 года, па чацвёртаму працэнтнаму перыяду - з 30 студзеня 2015 года. Дата пачатку пагашэння - 30 студзеня 2015 года.

ААТ "ААБ Беларусбанк" выступае арганізатарам і банкам-агентам па трэцяму выпуску дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных асоб. Продаж і пагашэнне аблігацый, выплата працэнтнага даходу па іх ажыццяўляюцца ў філіялах, цэнтрах банкаўскіх паслуг і аддзяленнях ААТ "ААБ Беларусбанк".

Размяшчэнне двух першых выпускаў дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для фізічных асоб на агульную суму $50 млн. Міністэрства фінансаў пачало 20 снежня 2012 года. Стаўка працэнтнага даходу па аблігацыях з`яўляецца фіксаванай і складае 7 працэнтаў гадавых. Аб`ём першага выпуску дзяржаблігацый у замежнай валюце для фізічных асоб складае $10 млн., намінальны кошт адной аблігацыі - $200. Аб`ём другога выпуску - $40 млн. Пры гэтым намінальны кошт адной аблігацыі - $1 тыс. Дата пачатку пагашэння аблігацый - 20 снежня 2013 года. Арганізатарам і банкам-агентам па выпусках дзяржаўных аблігацый у замежнай валюце для фізічных асоб выступіла таксама ААТ "ААБ Беларусбанк".

"Дзяржаўныя валютныя аблігацыі з`яўляюцца абароненым інструментам - вяртанне ўкладзеных сродкаў гарантуецца дзяржавай. У адпаведнасці з Бюджэтным кодэксам Беларусі дзяржаўныя валютныя аблігацыі ўваходзяць у склад дзяржаўнага доўгу рэспублікі, які поўнасцю забяспечваецца сродкамі рэспубліканскага бюджэту і іншай маёмасцю, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці. Плацяжы па абслугоўванню і пагашэнню дзяржаўнага доўгу Беларусі з`яўляюцца першачарговымі адносна іншых плацяжоў пры выкананні рэспубліканскага бюджэту", - адзначылі ў Міністэрстве фінансаў.

29 студзеня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2037
 
Ключевые слова:
Финансы Ценные бумаги Валютные облигации Госзаём
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме