https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Куды выкінуць скарыстаныя батарэйкі, падкажа мабільны тэлефон


Нядаўна ў інтэрнэце "Цэнтрам экалагічных рашэнняў" быў запушчаны праект "Зялёная карта" (grееnmар.bу), які ўяўляе сабой інтэрактыўную электронную карту, дзе пазначаны ў Беларусі пункты здачы другаснай сыравіны, адходаў і непатрэбных рэчаў.

Звязда пісала аб гэтым (артыкул "Як і дзе пазбавіцца ад адходаў і непатрэбных рэчаў? Адказ ёсць!") 26 кастрычніка 2012 года). Зараз гэты праект атрымаў свой працяг.

З дапамогай сайта "Зялёная карта" можна хутка выявіць бліжэйшае да вас месца, дзе можна здаць небяспечныя адходы на перапрацоўку або знайсці іншага гаспадара для непатрэбных вам рэчаў.

Зараз тое ж самае можна зрабіць і з дапамогай мабільнага тэлефона. Грамадскі праект "Зялёная карта" выпусціў мабільны дадатак для тэлефонаў, якія працуюць з аперацыйнай сістэмай Аndrоіd. Гэта своеасаблівая інтэрактыўная "шпаргалка", якая заўсёды пад рукой. Мабільны дадатак карты для свайго тэлефона можна бясплатна спампаваць на сайце Grееnmар.bу. Пакуль карта працуе толькі для Мінска і Гродна, але ў бліжэйшай будучыні на ёй з`явяцца Гомель, Брэст і Баранавічы.

Святлана Бусько
Звязда, 25 студзеня 2013

 
Дата публикации:25.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2160
 
Ключевые слова:
Утиль Экология Вторсырьё Интернет-проект
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме