https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства культуры Беларусі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект Кодэкса аб культуры


Як паведаміла прэс-сакратар міністэрства Юлія Віскуб, з тэкстам дакумента можа азнаёміцца любы ахвотны на сайце Мінкультуры www.kultura.by.
Свае прапановы прадстаўнікі грамадскасці могуць адсылаць у міністэрства па электроннай пошце kodeks-kultura@tut.by да 15 лютага 2013 года.

"Летась Міністэрствам культуры было арганізавана грамадскае абмеркаванне канцэпцыі праекта кодэкса, а цяпер мы прапаноўваем грамадскасці абмеркаваць сам праект", — адзначыла яна.

Як значыцца ў праекце дакумента, кодэкс "накіраваны на забеспячэнне права кожнага на ўдзел у культурным жыцці, на стварэнне прававых, эканамічных і сацыяльных умоў па захаванні, развіцці і распаўсюджванні культуры, арганізацыйным, прававым, фінансавым, матэрыяльна-тэхнічным, кадравым, інфармацыйным і іншым забеспячэнні культурнай дзейнасці".

Праект Кодэкса аб культуры складаецца з пяці раздзелаў, якія аб`ядноўваюць звыш 270 артыкулаў. Ён тычыцца, у прыватнасці, такіх пытанняў, як супрацоўніцтва ў сферы культуры на нацыянальным і міжнародным узроўні, сістэмы ведамаснага і грамадскага кантролю ў гэтай галіне, рэгламентуе фарміраванне і дзейнасць творчых саюзаў, парадак вызначэння культурных каштоўнасцей, а таксама ўтрымлівае рознага роду палажэнні аб музеях, кінематаграфіі, творчых калектывах і шмат іншага.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2013
 
Дата публикации:26.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2164
 
Ключевые слова:
Кодекс о культуре Обсуждение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме