https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння праваахоўных органаў па процідзеянні тэрарыстычнай пагрозе


У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі падраздзяленняў пагранічнага кантролю, мытных органаў, грамадзянскай авіяцыі, выкладчыцкі склад кафедры і курсанты 2-га курса факультэта міліцыі (сярэдняя спецыяльная адукацыя).
Кафедрай тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС Беларусі на гэтым тыдні быў праведзены міжведамасны навукова-практычны семінар на тэму  "Дзейнасць праваахоўных органаў у сферы папярэджання тэрарызму і нелегальнага перамяшчэння цераз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь фізічных асоб і забароненых прадметаў з выкарыстаннем паветранага транспарту".

Як паведамляецца на сайце МУС Беларусі, у ходзе семінара абмеркаваныя пытанні ўзаемадзеяння праваахоўных органаў у сферы процідзеяння тэрарыстычнай пагрозе, нелегальнага перамяшчэння цераз дзяржаўную мяжу фізічных асоб і забароненых прадметаў, арганізацыі бяспекі паветраных палётаў грамадзянскай авіяцыі. Быў зроблены акцэнт на мэтазгоднасць арганізацыі навукова-даследчай работы па гэтай тэматыцы на кафедры, акрамя гэтага матэрыялы семінара паслужаць асновай для стварэння вучэбнага фільма аб арганізацыі і парадку правядзення агляду паветранага судна.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2013
 
Дата публикации:26.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1863
 
Ключевые слова:
Терроризм Магілёў Нелегальная миграция Семинар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме