https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


FDі Mаgаzіnе: Беларусь — адзін з самых прагрэсіўных рэфарматараў ва Усходняй Еўропе


Часопіс Fоrеіgn Dіrесt Іnvеstmеnt Mаgаzіnе — дадатак сусветна вядомага выдання Thе Fіnаnсіаl Tіmеs — апублікаваў артыкулы пра VІІ Беларускі інвестыцыйны форум, які прайшоў у Мінску ў лістападзе 2012 года.
Як паведамляе БЕЛТА, артыкулы напісаны рэдактарам часопіса Кортні Фінгар, якая прыняла ўдзел у інвестфоруме і выступіла мадэратарам яго пленарнага пасяджэння. На думку рэдактара часопіса, "зрухі ў лібералізацыі эканомікі ў Беларусі адназначна назіраюцца". "Беларусь з`яўляецца адным з самых прагрэсіўных рэфарматараў ва Усходняй Еўропе ў сферы развіцця бізнэсу", — сцвярджае Кортні Фінгар у сваім артыкуле.

У справаздачы "Вядзенне бізнэсу", якая публікуецца Сусветным банкам, Беларусь паднялася са 115-га месца, якое займала ў 2007 годзе, на 58-е месца ў 2013 годзе. Урад краіны мае намер увайсці ў трыццатку лепшых у паказаным рэйтынгу. "Пазіцыі краіны ў рэйтынгах ужо значна вышэй пазіцый краін-суседзяў у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі і ў два разы лепш пазіцый Расіі і Украіны, — звяртае ўвагу Кортні Фінгар. — У сусветным маштабе Беларусь займае 9-ы радок са 185 эканомік па лёгкасці адкрыцця бізнэсу".

Звязда, 22 студзеня 2013
 
Дата публикации:22.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1837
 
Ключевые слова:
Предпринимательство Экономика Рейтинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме