У Беларусі скасаваны абавязак заяўнікаў па выплаце дзяржпошліны пры накіраванні электронных дакументаў у рэгіструючы орган для дзяржаўнай рэгістрацыі суб`екта гаспадарання праз вэб-партал Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Як растлумачылі ў Мінюсце, такая льгота была замацавана ў Падатковым кодэксе па прапанове міністэрства. Акрамя таго, Міністэрства юстыцыі сваёй пастановай змяніла адпаведныя формы заяў аб дзяржаўнай рэгістрацыі, якія запаўняюцца на згаданым вэб-партале.
15 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
15 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА