"Я ўжо нямала на гэту тэму гаварыў і хачу яшчэ раз пацвердзіць, што ў Беларусі кантроль будзе ўзмацняцца. Гэта не значыць, што мы будзем хадзіць за кожным, гэта, не дай бог, прывядзе да таго, што мы кагосьці там будзем прыціскаць, заціскаць, нахіляць - гэтага ў нас не будзе. Павінна быць сумленна, прыстойна", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым напрамку Камітэт дзяржкантролю і працуе. "Але сёння працэсы і развіццё нашага грамадства і эканомікі на такім узроўні, што без кантролю не абысціся. Таму ўсе павінны чуць і разумець, што там, дзе нам трэба, мы будзем прысутнічаць у плане кантролю, перш за ўсё, вядома ж, Камітэт дзяржаўнага кантролю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, якія праблемы КДК трэба будзе вырашыць у бліжэйшы час, а таксама аб тых недахопах, якія сёння ёсць у эканоміцы, грамадстве, міма якіх КДК прайсці не можа.
"Зразумела, мы нікуды не дзенемся ад таго, што Камітэт дзяржкантролю будзе абавязаны кантраляваць расходаванне дзяржаўных сродкаў і рэсурсаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і свята захоўваць дзяржаўную ўласнасць, каб яна не разбазарвалася і эфектыўна сёння працавала. Гэта самае галоўнае для Камітэта дзяржаўнага кантролю", - паставіў задачу Прэзідэнт.
Аляксандр Якабсон у сваю чаргу адзначыў, што праблем застаецца яшчэ даволі шмат і ў сферы бюджэтнага будаўніцтва, і расходавання бюджэтаў краіны і абласцей. Ён падкрэсліў, што ўзначаленае ім ведамства добра разумее ў сувязі з гэтым свае задачы.
Па выніках сустрэчы кіраўнік дзяржавы даў шэраг даручэнняў.
17 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА