Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 36 млн. 584 тыс., прапанова — 40 млн. 123 тыс., аб`ём таргоў — 36 млн. 903 тыс.
Попыт на еўра склаў 18 млн. 41 тыс., прапанова — 21 млн. 941 тыс., аб`ём здзелак — 21 млн. 941 тыс.
Попыт на расійскія рублі — 904 млн. 27 тыс., прапанова — 1 млрд. 9 млн. 848 тыс., аб`ём здзелак — 1 млрд. 8 млн. 583 тыс.
Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс застаўся на адзнацы 2.800 рублёў), латвійскім латам (16.300), літоўскім літам (3.300), казахстанскім тэнге (57,20), швейцарскім франкам (9.280), японскай іенай (знізіўся са 101 да 97 рублёў) і брытанскім фунтам стэрлінгаў (з 13.930 да 13.890).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2013