Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю тэлеканалу Russia Today падчас візіту ў Санкт-Пецярбург 15 сакавіка, адказваючы на пытанне, чаму за "19 гадоў у Беларусі не з`явілася ніводнай моцнай альтэрнатыўнай фігуры".
Циклон "Хавер" принес в Витебск почти месячную норму осадков, но оставил без рекордов, сообщила ведущий инженер-синоптик Витебского областного центра по гидрометеорологии и мониторингу окружающей среды Людмила Бороденок.
Па стане на раніцу 17 сакавіка на дарогах Беларусі затораў і абмежаванняў у руху транспарту няма. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле аператыўнай інфармацыі на 9.45 16 сакавіка, у выніку снегападу і ДТЗ быў абцяжараны рух на 30 участках аўтамабільных дарог, абясточана 1.688 населеных пунктаў, паведамляе МНС.
Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт задаволіў заяўку на правядзенне 24 сакавіка вулічных акцый у рамках святкавання апазіцыяй Дня Волі. Аб гэтым рашэнні заяўнікаў акцыі праінфармавалі 15 сакавіка ў гарвыканкаме.
У Беларусі з-за складаных умоў надвор`я па стану на 17.30 зафіксавана адключэнне электрычнасці ў 530 населеных пунктах, у 114 з іх электразабеспячэнне адноўлена.