Дарагiя сябры!
Прымiце самыя шчырыя вiншаваннi з прафесiйным святам — Днём работнiкаў сацыяльнай абароны.
Развiццё i працвiтанне краiны немагчыма ўявiць без эфектыўнай сiстэмы працаўладкавання i дапамогi найбольш неабароненым слаям насельнiцтва.
Ваша праца заслужыла ўсеагульнае прызнанне, бо дзякуючы вашым намаганням жыццё многiх людзей напоўнiлася сэнсам i набыло надзею.
Прадстаўнiкi вашай прафесii ўвасабляюць лепшыя чалавечыя якасцi — мiласэрнасць, спачуванне, уменне суперажываць. Дзень пры днi вы дорыце спагаду i душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце i падтрымцы.
Захоўвайце вернасць свайму высокаму прызванню, i няхай яно прынясе вам радасць i заслужаную павагу.
Жадаю ўсiм ветэранам i работнiкам сiстэмы працы i сацыяльнай абароны моцнага здароўя, шчасця i поспехаў у такой высакароднай i неабходнай справе.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 5 студзеня 2013