На 10 студзеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:
Долар ЗША — 8.650 беларускіх рублёў
Еўра — 11.320
Расійскі рубель — 284,50
Украінская грыўна — 1.071,87
Кошык валют — 3.031,44
У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 40 рублёў (0,46%), еўра — на 30 (0,29%), расійскага рубля — на 1 (0,35%), грыўны — на 0,97 (0,09%). Курс кошыка валют вырас на 10,91 рубля (0,36%) у параўнанні з папярэднім днём і на 16,48 рубля (0,55%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года (3.014,96 рубля).
Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3087, "долар/расійскі рубель" — 30,4042, "долар/грыўна" — 8,07.
У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 10 студзеня долар купляюць па 8.450—8.660 і прадаюць па 8.700—8.770 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 12 рублёў (да 8.627), продажу — на 11 (да 8.727).
БелаПАН
Мінск, 10 студзеня 2013