https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вынікі рэвізіі льготнай чаргі


У Віцебску ў выніку рэвізіі спісаў тых, хто прэтэндаваў на будаўніцтва жылля на льготных умовах, па розных прычынах знялі з чаргі больш як дзве тысячы чалавек.

А было ў гэтай ільготнай чарзе больш як 32 тысячы чалавек. Засталіся мнагадзетныя сем`і, тыя, хто больш як дзесяць гадоў жыве ў інтэрнаце, інваліды, малазабяспечаныя грамадзяне і г.д. Перад гарвыканкамам цяпер стаіць задача па прыцягненні для будаўніцтва сродкаў грамадзян у тым ліку за кошт крэдытаў, але не на льготных умовах.

Будаўніцтва арэнднага жылля ў Віцебску фінансуецца з абласнога бюджэту. У прыватнасці, на 2013 год запланавана каля 16-17 мільярдаў рублёў на будаўніцтва буйнапанэльнага дома (3 пад`езды, 120 кватэр) у новым так званым "спальным" мікрараёне абласнога цэнтра — Білева. Магчыма, у працэсе выканання бюджэту з`явяцца грошы на будаўніцтва яшчэ аднаго дома.

Хто можа жыць у арэндных кватэрах? ці вялікая чарга? колькі трэба плаціць? Аб усім гэтым можна атрымаць інфармацыю ў гарвыканкаме. Там вядзецца прыём заяў і ўлік. Адпаведная інфармацыя аб свабодным арэндным жыллі размешчана на афіцыйнай старонцы Віцебскага гарвыканкама ў інтэрнэце.

А ці насамрэч дорага абыдзецца жыць у арандаванай кватэры? Аказваецца, сёння ў сярэднім пражыванне ў арэнднай кватэры каштуе 500 тысяч рублёў, плюс, вядома, трэба аплачваць камунальныя паслугі. Паводле слоў спецыялістаў гарвыканкама, дагавор на арэнду жылля звычайна заключаецца на дзесяць гадоў.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 10 студзеня 2013

 
Дата публикации:10.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2293
 
Ключевые слова:
Віцебск Жильё в Беларуси Льготники Арендное жильё
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме