Работы па стварэнню брэнда беларускай сталіцы прадаўжаюцца. Іх ажыццяўляе брытанская кампанія INSTID, якая выйграла конкурс на закупку паслугі па распрацоўцы брэнда, аб`яўлены ў сярэдзіне чэрвеня 2012 года тэндарным цэнтрам Мінгарвыканкама. На ўдзел у тэндары было пададзена 10 заявак.
Першым бачным вынікам для мінчан павінна стаць з`яўленне лагатыпа і фірменнага стылю горада. Акрамя таго, экспертам трэба будзе правесці майстар-класы і лекцыі ў галіне дызайну, фатаграфіі і гарадскога афармлення для беларускіх спецыялістаў.
Распрацоўшчыкі брэнда Мінска ў якасці візуальнага фону выбралі бела-блакітны патэрн (схема ўзору, якая паўтараецца), а фірменным колерам - блакітны (яго назвалі "Мінскі блакіт"). Фон утвараюць строгія белыя лініі, размешчаныя на блакітным фоне, што навявае паралелі з друкарскай платай. Візуальны стыль плануецца выкарыстоўваць на розных носьбітах: ад паштовак і пакетаў да дарожных паказальнікаў і грамадскага транспарту.
У якасці англамоўнага слогана горада Мінска распрацоўшчыкі прапанавалі "Think Minsk". Рабочы варыянт рускамоўнага слогана - "Минск. Интересно", у той час як слоган на беларускай мове пакуль не быў прадстаўлены.
Таксама брытанская кампанія стварыла фірменны арамат горада і плануе зацвердзіць спіс "мінскіх" страў, якія будуць даступны па невысокай цане.
9 студзеня 2013, Мінск
Андрэй Асфура - БЕЛТА