https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў у трэці раз абвясцілі конкурс на атрыманне прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча


Прэмія будзе ўручаная за найлепшую дэбютную кнігу аўтара ва ўзросце да 35 гадоў, выдадзеную ў 2012 годзе, у трох намінацыях: "Паэзія", "Проза" і "Мастацкі пераклад".
Намінаваць маладых аўтараў на прэмію (да 31 студзеня) запрошаны выдаўцы, творчыя суполкі і іншыя калектывы.

Прэмія "Дэбют" па традыцыі ўручаецца штогод ў сакавіку у межах святкавання Дня паэзіі (21 сакавіка). Прэмія ўшаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч.

Пераможцы папярэдніх гадоў: 2010 — Віталь Рыжкоў (кніга паэзіі "Дзьверы замкнёныя на ключы"), Наталка Харытанюк (кніга прозы "Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката"), Вольга Цвірка (пераклад кнігі Мікаэля Ніемі "Папулярная музыка з Вітулы") і Наста Лабада (пераклад кнігі Туве Янсан "Маленькія тролі і вялікая паводка"); 2011 — Антон Францішак Брыль (кніга паэзіі "Не ўпаў жолуд"), Віктар Марціновіч (кніга прозы "Сцюдзёны вырай") і калектыў часопіса "Прайдзісвет" (пераклад кнігі Эдгара По "Маска чырвонае смерці").

БелаПАН
Мінск, 7 студзеня 2013
 
Дата публикации:07.01.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2152
 
Ключевые слова:
Белорусская литература Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме