https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют


Курс долара на першых у новым годзе біржавых таргах застаўся на адзнацы 8.570 рублёў.
Курс долара ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 студзеня застаўся на адзнацы 8.570 рублёў, еўра — знізіўся з 11.340 да 11.270.

Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 28 млн. 124 тыс., прапанова — 28 млн. 675 тыс., аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 27 банкаў, — 28 млн. 675 тыс.

Попыт на еўра склаў 23 млн. 478 тыс., прапанова — 28 млн. 711 тыс., аб`ём здзелак — 28 млн. 711 тыс. У таргах удзельнічала 27 банкаў.

Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс знізіўся з 2.820 да 2.800 рублёў), японскай іенай (застаўся на адзнацы 101), кітайскім юанем (1.370), літоўскім літам (знізіўся з 3.320 да 3.250), швейцарскім франкам (з 9.370 да 9.290), казахстанскім тэнге (вырас з 56,90 да 57,10) і брытанскім фунтам стэрлінгаў (з 13.770 да 13.930).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2013
 
Дата публикации:03.01.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1995
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме