Паводле яго слоў, штотыднёвая праграма "Ваш сябар — Беларусь" прысвечана адносінам Беларусі з Кітайскай Народнай Рэспублікай, у тым ліку сумесным праектам у эканоміцы і іншых сферах, а таксама кантактам грамадзян абедзвюх краін. "У творчую групу, якая рыхтуе праграму да эфіру, разам з беларускімі журналістамі ўваходзяць і кітайскія калегі, якія працуюць у нашай краіне", — сказаў Гальпяровіч.
Структурнае падраздзяленне Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі — міжнароднае радыё "Беларусь" — пачало вяшчанне ў 1962 годзе. Першапачаткова перадачы вяліся выключна на беларускай мове. З 1985 года стартавала вяшчанне на нямецкай мове, з 1998 года — на рускай і англійскай, з 2006-га — на польскай, з 2010 года — на французскай і іспанскай мовах.
Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2013