https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Закон аб амністыі павінен быць выкананы да 11 студзеня


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі.
Закон "Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы" ад 9 ліпеня 2012 года павінен быць выкананы да 11 студзеня 2013 года.

Дакумент набыў законную моц 11 ліпеня. Тэрмін яго рэалізацыі — шэсць месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання.

Апошнія даныя аб ходзе амністыі МУС апублікавала ў сярэдзіне снежня 2012 года. Так, паводле даных на 14 снежня, было разгледжана пытанне аб прымяненні амністыі ў дачыненні да 14.807 асуджаных (усяго на той момант падпадала пад амністыю 15.126 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі. Начальнікамі папраўчых устаноў закрытага тыпу вынесены пастановы аб вызваленні ад далейшага адбывання пакарання 2.877 чалавек. Прынята рашэнне аб скарачэнні тэрміну пакарання на адзін год у дачыненні да 5.714 асуджаных. Адмоўлена ў прымяненні амністыі 6.216 зняволеным.

На момант прыняцця закона з папраўчых устаноў закрытага тыпу меркавалася вызваліць прыкладна 2.180 зняволеных, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу — каля 700.

Амністыя не будзе распаўсюджвацца на асоб, да якіх на працягу 2005—2012 гадоў прымяняліся амністыя ці памілаванне і якія зноў учынілі наўмысныя злачынствы; якія поўнасцю не кампенсавалі прычыненую злачынствамі шкоду ці даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, што падлягае спагнанню з іх па прыгаворы; якія злосна парушаюць парадак адбывання пакарання; што дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў; якім смяротнае пакаранне ў парадку памілавання заменена пажыццёвым зняволеннем, або якім пажыццёвае зняволенне заменена пазбаўленнем волі; асуджаных на пакаранне ў выглядзе пажыццёвага зняволення; асуджаных за тэрарыстычны акт супраць прадстаўніка замежнай дзяржавы, кваліфікаванае забойства, згвалтаванне, гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, стварэнне злачыннай арганізацыі або ўдзел у ёй, бандытызм, тэрарызм, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, масавыя беспарадкі, кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап`янення, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга, злачынствы супраць дзяржавы, забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў, паклёп у адносінах да прэзідэнта, парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў; абвешчаных у вышук у сувязі з ухіленнем ад адбывання пакарання па прыгаворы суда на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі; якія не пакрылі выдаткі на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2013
 
Дата публикации:05.01.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2528
 
Ключевые слова:
Законодательство Амнистия Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме