https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяцінства павінна быць шчаслівым


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-га снежня наведаў дзіцячы дом № 2 ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы разам з сынам Мікалаем павіншаваў выхаванцаў гэтай установы і ўручыў ім навагоднія падарункі.
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з умовамі жыцця дзяцей, пагутарыў з імі. Малыя запрасілі гасцей на чаяпіцце, падчас якога Аляксандр Лукашэнка гутарыў з дзецьмі, цікавіўся, як яны вучацца, чым захапляюцца. Выхаванцы дзіцячага дома — вельмі таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі, яны займаюцца ў розных гуртках, захапляюцца спортам, вучацца шыць, вязаць, рабіць розныя рэчы, гатаваць.

На сустрэчы з Прэзідэнтам прысутнічалі не ўсе выхаванцы, паколькі многія з іх у гэтыя навагоднія святы знаходзяцца на аздараўленні ў Італіі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ўмовамі аздараўлення і тым, ці задаволены дзеці адпачынкам. Выхавальнікі і дзеці расказалі, што ніякіх праблем падчас аздараўлення не ўзнікае.

Прэзідэнт падкрэсліў, што падчас візіту ў Ватыкан і сустрэчы з Папам Рымскім якраз ішла размова аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Італіі. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што важныя гарантыі, каб з дзецьмі ўсё было ў парадку. І падчас сустрэчы з Папам Рымскім атрымаў запэўненні аб такіх гарантыях.

Выхаванцы дзіцячага дома № 2 не толькі пагутарылі з Аляксандрам Лукашэнкам, але і разам з ім сталі гледачамі цудоўнага шоу, якое падрыхтавалі артысты Белдзяржцырка. Усім дзецям былі ўручаны падарункі, ласункі і тарты. У сваю чаргу дзеці ўручылі гасцям зробленыя сваімі рукамі падарункі.

Звязда, 29 снежня 2012
 
Дата публикации:29.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3080
 
Ключевые слова:
Беларусь-Италия Ватикан Новый год Детский дом Соцзащита Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме