Нацыянальны банк Беларусі 28 снежня ўвеў у абарачэнне памятныя манеты "Iкона Прасвятой Багародзiцы "Баркалабаўская" серыi "Праваслаўныя цудатворныя iконы": залатую — намiналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 5,00 г, памерам 14,00 х 23,50 мм; залатую — намiналам 1000 рублёў, пробай сплаву 999, масай 100,00 г, памерам 36,00 х 53,00 мм; срэбную — намiналам 500 рублёў, пробай сплаву 925, масай 500,00 г, памерам 90,00 х 135,00 мм.
Як паведаляе Нацбанк, манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.
Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнамента — памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў Заслаўi ў сувязi са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусi, i проба сплаву; уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў два радкi надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе — намiнал: 50, 1000 i 500 РУБЛЁЎ, справа ад намiналу — год чаканкi.
Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзiцы "Баркалабаўская"; на манеце намiналам 500 рублёў — выявы нiмбаў над Багародзiцай i Iсусам Хрыстом, зорак i шляка на адзеннi Багародзiцы, а таксама царкоўны арнамент, выкананы золатам; унiзе на ўсiх манетах надпiс: БАРКАЛАБАЎСКАЯ.
Манеты адчаканены на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт", Карлсфельд, Германiя, якасцю "пруф".
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 снежня 2012