27-га снежня навагодняе свята ў Гомельскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведалі біскуп Пінскай рымска-каталіцкай епархіі Казімір Велікаселец і праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.
Іерархі павіншавалі дзяцей з Раством Хрыстовым. Канцэртную праграму для выхаванцаў інтэрната падрыхтавалі валанцёры Гомельскага машынабудаўнічага каледжа.
БелаПАН, 28 снежня 2012