Чысты прыбытак "Беларуськалія" за гэты перыяд склаў 6,123 трлн. рублёў.
На другім месцы ААТ "Нафтан", яго чысты прыбытак за дзевяць месяцаў склаў 2,730 трлн. рублёў.
Трэцяй па аб`ёме чыстага прыбытку стала ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (2,515 трлн. рублёў).
На чацвёртым месцы ААТ "Мазырскі НПЗ" (1,786 трлн. рублёў).
Пятае месца ў ААТ "МАЗ", якое за тры кварталы паказала чысты прыбытак у 1,106 трлн.
У лік найбольш прыбытковых акцыянерных таварыстваў таксама ўвайшлі Беларускі аўтамабільны завод (886,7 млрд. рублёў), "Белшына" (715,7 млрд.), "Гомельтранснафта Дружба" (681,5 млрд.), "Гроднапрамбуд" (437 млрд.), "Гродна Азот" (372,9 млрд.), Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (355 млрд.), СП ААТ "Брэстгазаапарат" (219,8 млрд.), паведамляе Мінфін.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012