https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродне канфіскавана найбуйнейшая сёлета ў краіне партыя замежнай валюты пры ажыццяўленні незаконных абменных аперацый фізасобамі


Найбуйнейшую ў Беларусі сёлета канфіскацыю замежнай валюты падчас ажыццяўлення незаконных абменных аперацый паміж фізічнымі асобамі правялі аператыўныя супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ленінскага райаддзела міліцыі Гродна.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Гродзенскага аблвыканкама, у ходзе ажыццяўлення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у поле зроку міліцыі трапілі непрацоўны грамадзянін Расіі, які мае права на жыхарства ў Беларусі, і дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства Гродна. Некалькі дзён таму бізнесмен каля аўтазапраўкі блізу рынку ЗАТ "Гандальсэрвіс" ("Паўднёвы") у абласным цэнтры рэалізаваў іншаземцу  20 тысяч долараў ЗША па курсе 8.600 рублёў за долар.

Здзелка праходзіла пад назіраннем аператыўнікаў, якія ў яе ўмяшаліся. Канфіскавана замежная валюта, а таксама 172 мільёны рублёў. Праводзіцца праверка, паводле вынікаў якой будзе дадзены адказ на пытанне, да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці могуць быць прыцягнуты ўдзельнікі здзелкі.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадалі, што згодна з КоАП парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый цягне накладанне штрафу да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2012
 
Дата публикации:28.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1857
 
Ключевые слова:
Гродна Валюта Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме