Беларуская народная культура аб`яднала ў сабе язычніцтва і хрысціянства, стварыўшы ўнікальныя народныя звычаі і рытуалы.
Самыя шаноўныя святы - старажытнаславянскія Каляды і хрысціянскае Раство Хрыстова. Галоўнымі героямі навагодніх гулянняў былі пераапранутыя, дзяўчаты варажылі на жаніхоў, а сталы ўпрыгожвалі спецыяльныя стравы.
Ці шануе старадаўнія традыцыі сучаснае пакаленне беларусаў? Якія найбольш удачныя дні для варажбы? Калі варта ісці ў сваты? Ці здзяйсняюцца навагоднія прадказанні? Якімі стравамі нашы продкі задобрывалі духаў? Што робіцца для таго, каб захаваць для нашчадкаў арыгінальныя народныя абрады?
На гэтыя і іншыя пытанні ў час online канферэнцыі адкажа Іван Іванавіч Крук. Пытанні можна задаваць загадзя або непасрэдна ў час правядзення канферэнцыі на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ".
28 снежня 2012, Мінск
БЕЛТА