https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Віншаванні Прэзідэнта


Удзельнікам ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.
Дарагія сябры!

Сардэчна вітаю вас з адкрыццём ХІХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

У Рэспубліцы Беларусь 2012 год абвешчаны Годам кнігі і закліканы папулярызаваць нацыянальную літаратуру. Сімвалічна, што ён супаў са 130-гадовым юбілеем з дня нараджэння беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх творы не толькі ўзвялічваюць нашу Радзіму, але да гэтай пары аказваюць найглыбейшы ўплыў на душы людзей, на іх самасвядомасць.

Мы бачым, наколькі вялікая ў краіне цікавасць да друкаванага слова. Упэўнены, што гэты форум надасць новы імпульс развіццю айчыннага кнігавыдання, наблізіўшы беларускую літаратуру да замежнага чытача.

За час свайго правядзення выстава-кірмаш ужо стала знакавай падзеяй у духоўным жыцці нашай дзяржавы. Яе па праву можна назваць маштабным аглядам дасягненняў выдаўцоў розных краін і аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену вопытам прафесіяналаў.

Зычу ўсім удзельнікам гэтага мерапрыемства плённай працы, узаемаразумення, натхнення і аптымізму.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка.

Звязда, 8 лютага 2012
 
Дата публикации:08.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2907
 
Ключевые слова:
Выставка-ярмарка Книжная выставка Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме