https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У ходзе палявога сезона 2011 года ваеннаслужачыя 52-га спецыялізаванага батальёна эксгумавалі астанкі 2.748 загінулых


У 2011 годзе ваеннаслужачыя 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Узброеных сіл Беларусі правялі рэкагнасцыроўку 74 перспектыўных пошукавых аб`ектаў, палявыя пошукавыя работы на 77 няўлічаных вайсковых пахаваннях.
Усяго палявымі пошукавымі работамі быў ахоплены 151 пошукавы аб`ект на тэрыторыі 52 раёнаў усіх абласцей краіны. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

У ходзе правядзення палявых пошукавых работ эксгумаваны і перададзены ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы для наступнага перапахавання астанкі 2.748 загінулых, устаноўлены імёны 376 загінулых ваеннаслужачых і ахвяр войнаў, знойдзена 479 выбухованебяспечных прадметаў, 1.936 патронаў, 15 адзінак стралковай зброі, 63 медальёны, 1.916 іншых прадметаў і рэліквій. Абазначаны межы пахаванняў 1.771 загінулага ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Маштабныя палявыя пошукавыя работы праводзіліся на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", у ходзе якіх эксгумаваны астанкі 58 абаронцаў Брэсцкай крэпасці, загінулых у чэрвені—ліпені 1941 года, і ўстаноўлены прозвішчы 3 загінулых.

Адным з самых значных мерапрыемстваў стала мемарыялізацыя створаных Мінскіх брацкіх ваенных могілак 1914—1918 гадоў і правядзенне цырымоніі пахавання астанкаў воінаў рускай імператарскай арміі, якія памерлі ад ран у гады Першай сусветнай вайны.

Воінамі-пашукавікамі 52-га батальёна на тэрыторыі 227-га агульнавайсковага палігона праведзены работы па лакалізацыі аднаго з месцаў масавага знішчэння мірных жыхароў Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (ажыццёўлена эксгумацыя астанкаў 1.423 загінулых), забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2011
 
Дата публикации:26.12.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3596
 
Ключевые слова:
Первая мировая война Великая Отечественная война Историческая память Захоронения Эксгумация Военные могилы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме