https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новы інтэрактыўны партал Usеbеlаrusу.bу: вывучаем, вандруем, пішам пра Беларусь і беларусаў разам!


20 снежня адкрыўся інтэрактыўны партал Usеbеlаrusу.bу. Гэта першы ўсебеларускі партал, аўтарам якога можа стаць кожны. Партал створаны ў межах праекта "Дакраніся да вытокаў" і з`яўляецца партнёрскім для шэрагу грамадскіх аб`яднанняў, ведамасных структур, прыватных кампаній.
ААТ "Бабушкіна крынка" выступае галоўным карпаратыўным партнёрам партала.

Usеbеlаrusу.bу стаў платформай для аб`яднання публіцыстычнай, краязнаўчай, навукова-папулярнай інфармацыі пра Беларусь і беларусаў. Гэтая інфармацыя сёння шырока прадстаўлена ў шматлікіх разрозненых праектах: навукова-папулярных выданнях, у сродках масавай інфармацыі, на мностве інтэрнэт-сайтах, якія з`яўляюцца распаўсюджанай ініцыятывай, афіцыйных сайтах. На новым партале можна будзе знайсці самыя цікавыя матэрыялы, тое, аб чым пішуць самі беларусы і аб беларусах: паходжанне беларусаў, беларускі фальклор, беларускія традыцыі, міфы, абрады, легенды, біяграфіі і інфармацыю аб гістарычных падзеях і вядомых людзях, гістарычных мясцінах, турыстычных аб`ектах, прыродзе, культуры і сучасных культурных падзеях.

Usеbеlаrusу.bу — жывы арганізм. На гэтым wеb-рэсурсе мы, беларусы, будзем разам ствараць кантэнт у рэжыме оnlіnе. Самае важнае, што адрознівае партал, — гэта яго інтэрактыўнасць. Ён створаны па методыцы сацыяльнага маркетынгу ўцягвання. Гэта значыць, што кожны ахвотнік можа стаць яго сааўтарам. Ва ўсім свеце актыўна развіваецца такая форма народнай журналістыкі.

Кожны з вас ужо можа даслаць рэдактару свае гісторыі аб продках і сучасніках, маляўнічых мясцінах, аповеды, фота, відэа, музыку, песні, вершы, прысвечаныя Беларусі.

Інфармацыя на сайце будзе прадстаўлена на першым этапе на беларускай мове. У будучыні сайт плануе прадставіць старонкі на рускай, англійскай і іншых мовах.

У вас ёсць магчымасць прыняць удзел у віктарыне "Карта памяці. Прайдзі тэст, Беларусь!" і зразумець, ці досыць мы ведаем пра нашы вытокі.

Развіццё ідэі праекта, яго каардынацыя ажыццяўляецца кампаніяй Sаtіо.

Давайце разам пісаць пра Беларусь і беларусаў. Давайце адкрыем нас свету.

Usеbеlаrusу.bу — створаны для нас і пра нас

Звязда, 27 снежня 2011
 
Дата публикации:27.12.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:4279
 
Ключевые слова:
Интернет Усе беларусы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме