https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пачалася еўрапейская кампанія назірання за птушкамі "Жывая вясна"


У Беларусі пачалася еўрапейская кампанія назірання за птушкамі "Жывая вясна". Яе арганізатарам у Беларусі выступае грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).
Як паведаміла каардынатар кампаніі ад АПБ Лізавета Сіткевіч, мэта акцыі — прыцягнуць людзей да назірання за вясновай міграцыяй птушак. Рашэнне аб запуску кампаніі ў Беларусі прынята пасля таго, як 12 сакавіка ў Маларыце (Брэсцкая вобласць) быў заўважаны першы белы бусел.

Усім ахвотным прапануецца паназіраць за пяццю відамі птушак, якія прылятаюць у Беларусь вясной: белым буслам, вясковай ластаўкай, зязюляй, чорным стрыжом, залацістай шчуркай. А затым размясціць інфармацыю аб відзе птушак, іх колькасці, даце і месцы назіранняў на сайце www.springalive.net.

На сайце прадстаўлена карта Еўропы, на якой будуць адлюстроўвацца вынікі назірання за птушкамі жыхароў 39 краін — удзельніц акцыі. Па меры паступлення інфармацыі кожная краіна будзе набываць на карце больш насычаны колер, што сімвалізуе наступленне "жывой вясны".

Як паведаміла Сіткевіч, летась з Беларусі ў ходзе кампаніі "Жывая вясна" паступіла больш за 4 тыс. назіранняў, па іх колькасці краіна была на чацвёртым месцы сярод 36 краін-удзельніц.

Паводле яе слоў, сёлета кампанія разлічана на больш шырокую аўдыторыю. Калі традыцыйна ў ёй удзельнічалі толькі школьнікі, то цяпер плануецца прыцягнуць да назіранняў за птушкамі больш моладзі і людзей сярэдняга ўзросту. У найбліжэйшы час таксама плануецца аб`явіць фотаконкурс "Маё першае назіранне за птушкамі".

Спецыяліст паведаміла, што кампанія працягнецца да пачатку чэрвеня. Пасля яе завяршэння краіны-ўдзельніцы будуць праранжыраваны ў адпаведнасці з іх актыўнасцю.

Анастасія Янушэўская, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2012
 
Дата публикации:15.03.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3881
 
Ключевые слова:
Охрана природы Птицы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме