https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 5 сакавіка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 5 сакавіка 2012 года.
На 5 сакавіка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.230 беларускіх рублёў
Еўра — 10.930
Расійскі рубель — 281
Украінская грыўна — 1.024,40

Кошык валют — 2.934,78

У параўнанні з пятніцай, 2 сакавіка, афіцыйны курс долара вырас на 110 рублёў (1,48%), еўра — на 120 (1,11%), расійскага рубля — на 4 (1,44%), грыўны — на 10,03 (0,99%). Курс кошыка валют вырас на 37,74 рубля (1,30%) у параўнанні з пятніцай і на 68,95 рубля (2,41%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2011 года(2.865,83).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3281, "долар/расійскі рубель" — 29,2883, "долар/грыўна" — 8,034.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 5 сакавіка долар купляюць па 8.000—8.130 і прадаюць па 8.150—8.300 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 50 рублёў, продажу — на 85.

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.100—8.150 рублёў пры куплі, 8.250—8.300 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2012
 
Дата публикации:05.03.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2362
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме