https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі распрацаваны пералік і крытэрыі вылучэння рэдкіх біятопаў нацыянальнага і міжнароднага значэння


Яны выносяцца на абмеркаванне грамадскасці, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта ПРААН/ГЭФ "Біяразнастайнасць" Ірына Новак.
Біятоп — прыродны аб`ект (участак тэрыторыі ці акваторыі) з аднастайнымі экалагічнымі ўмовамі, які з`яўляецца месцам рассялення супольнасці тых ці іншых відаў дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін.

Праца па распрацоўцы пераліку і крытэрыяў выканана ў межах праекта ПРААН/ГЭФ "Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі" (далей — "Біяразнастайнасць"). Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекта з`яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Пералік рэдкіх біятопаў Беларусі і крытэрыі іх вылучэння падрыхтаваны спецыялістамі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН і НПЦ НАН па біярэсурсах. Распрацоўшчыкі запрашаюць усіх зацікаўленых узяць удзел у абмеркаванні дакумента.

"Захаванне біяразнастайнасці — гэта не толькі захаванне асобных відаў раслін і жывёл, але найперш і захаванне іх асяроддзя пасялення, месцаў рассялення — біятопаў. У межах праекта ПРААН/ГЭФ "Біяразнастайнасць" мы робім важны захад па ўкараненні паняцця "біятоп" у беларускае прыродаахоўнае заканадаўства", — лічыць начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка.

Раней экспертамі праекта быў праведзены аналіз заканадаўчых актаў Беларусі на прадмет адпаведнасці міжнароднай практыцы. У выніку быў падрыхтаваны праект закона, які цяпер знаходзіцца на разглядзе ў парламенце.

Пры распрацоўцы пераліку біятопаў за арыенцір быў узяты міжнародны вопыт, у прыватнасці "Дырэктыва аб месцапражыванні", якая прымяняецца ў Еўрапейскім саюзе (EC Habitat Directive). На тэрыторыі Беларусі вылучаны 43 тыпы рэдкіх біятопаў, якія адпавядаюць крытэрыям гэтай дырэктывы.

Паводле слоў менеджэра праекта "Біяразнастайнасць" Уладзіміра Калтунова, "пасля абмеркавання з грамадскасцю пералік біятопаў і крытэрыі іх вылучэння будуць апублікаваныя ў выглядзе даведніка "Рэдкія біятопы Рэспублікі Беларусь". Ён знойдзе сваё прымяненне ў практычнай дзейнасці спецыялістаў у галіне аховы прыроды, вядзення лясной і сельскай гаспадаркі, землекарыстальнікаў".

Пералік рэдкіх біятопаў Рэспублікі Беларусь апублікаваны на сайце праекта (www.biodiversity.by) у раздзеле "Дакументы для абмеркавання". Прапановы па дапрацоўцы пераліку можна дасылаць на e-mail: biodiversity@undp.by да 10 красавіка 2012 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2012
 
Дата публикации:22.02.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3415
 
Ключевые слова:
Охрана природы Биотопы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме