https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чатырохсерыйны мастацкі фільм "Талаш", зняты нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм", які выйшаў нядаўна на экраны, выклікаў балючую рэакцыю польскага боку


Дырэктар "Беларусьфільма" пра серыял "Талаш": Гэты фільм, у які б час мы яго не знялі, будзе востра ўспрымацца польскім бокам.
На выхад фильма адгукнулася адна з вядучых газет Rzeczpospolita, адрэагавала МЗС Польшчы, у беларускіх і польскіх медыя разгарнулася дыскусія вакол таго, што ў фільме нібыта карыкатурна паказаны ўсе польскія персанажы.

Сваім меркаваннем пра фільм і рэакцыю на яго падзяліўся 9 лютага з БелаПАН генеральны дырэктар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Алег Сільвановіч: "Вывучыўшы форумы, артыкул пра "Талаша", я зразумеў, што гэтыя прэтэнзіі ідуць да нашай сумеснай гісторыі, але ніяк не да фільма. Бо калі літаратурны твор кладзецца ў аснову кінематаграфічнай працы, то можна гаварыць толькі пра адпаведнасць ідэі аўтара і ідэі экранізацыі. А гэта чыстая экранізацыя, у аснове якой — мастацкая вымысел.

Усе тэксты, якія я прачытаў пра фільм, кажуць пра тое, што людзі не глядзелі гэта кіно. Напрыклад, кажуць, што ўсе польскія персанажы ў фільме паказаны з адмоўным знакам. Чыстая няпраўда! <…> Гэта ж не агітка, а рамантычнае прачытанне класічнага твора Якуба Коласа, які існуе шмат гадоў і грунтуецца на гістарычных падзеях".

Паводле слоў Сільвановіча, Беларусь — гэта і культурнае, і геапалітычнае, і гістарычнае скрыжаванне. "Мы знаходзімся ў цісках такога фантомнага імперыялізму з боку Польшчы, — гаворыць ён, — а з іншага боку — такога мемарыяльнага імперыялізму з боку Расіі. Вось у межах гэтых амбіцый фільм, вядома, выглядае як нейкая палітычная заява. Хаця на самой справе — чыстая экранізацыя беларускай класікі! Мне цяжка ўспрымаць усур`ёз тыя наіўныя меркаванні, што гэта нібыта прафінансавала ФСБ, ледзь не сам Пуцін. Гэты фільм, у які час мы б яго не знялі, у які б час не паказалі, усё адно будзе ўспрымацца досыць востра польскім бокам. Што ж зробіш, быў у нас такі лёс, такія драматычныя падзеі".

БелаПАН
9 лютага 2012
 
Дата публикации:09.02.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3538
 
Ключевые слова:
Белорусский кинематограф Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме