https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уладзімір Сямашка: Працэс скарачэння дэбіторскай завінавачанасці ў Беларусі будзе лібералізаваны


Працэс скарачэння дэбіторскай завінавачанасці ў Беларусі будзе лібералізаваны. Пра гэта заявіў 2 лютага першы намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка на выніковай калегіі Міністэрства прамысловасці, паведаміла прэс-служба ўрада.
У пачатку мінулага года ў Беларусі была досыць высокая дэбіторская запазычанасць, якая складала 4 млрд. долараў. Прэзідэнт паставіў задачу скараціць яе ў два разы. "У цэлым задача выканана, — адзначыў Сямашка. — Сітуацыя цяпер лепшая, хоць не ўсё добра, але гэта ўжо не лістапад мінулага года".

Паводле яго меркавання, спрацавала сумесная пастанова Савета міністраў і Нацыянальнага банка па ўзмацненні жорсткасці вяртання валютнай выручкі, якая была прынята ў лістападзе 2011 года. "Але тут мы таксама не павінны пераціснуць, каб у вытворцаў не ўпаў экспарт, — лічыць першы намеснік прэм`ер-міністра. — Таму мы павінны некалькі лібералізаваць гэту пастанову, каб была большая магчымасць працаваць з партнёрамі".

Сямашка паведаміў, што 10 лютага Міністэрства эканомікі павінна ўнесці на разгляд новую пастанову, распрацаваную з Нацыянальным банкам, яна дазволіць лібералізаваць працэс вяртання дэбіторскай завінавачанасці. "Сумесную пастанову ўрада і Нацыянальнага банка трэба крыху падправіць, каб у нас не было праблем", — сказаў Сямашка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2012
 
Дата публикации:03.02.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2514
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме