https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзмітрый Канавалаў адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні


25-гадовы Дзмітрый Канавалаў, прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за арганізацыю выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, прызнаў прысуд у дачыненні да сябе законным і адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні.
Як паведаміў 27 студзеня журналістам генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, пра гэта Канавалаў заявіў яшчэ 19 снежня членам спецыяльна створанай камісіі. Як сцвярджае генпракурор, пра тое, што магчымае напісанне прашэння аб памілаванні на імя прэзідэнта, Канавалаву нагадвалі двойчы, і двойчы ён адмовіўся скарыстацца гэтым правам.

Канюк зазначыў, што другі прыгавораны да смяротнай кары па гэтай справе — за саўдзел у тэрарызме — Уладзіслаў Кавалёў прашэнне аб памілаванні падаў (7 снежня). Заключэнне Генпракуратуры па яго прашэнні ўжо падрыхтавана, найбліжэйшым часам дакументы будуць перададзены ў камісію па памілаванні пры прэзідэнце.

Дата пасяджэння камісіі па справе Канавалава і Кавалёва пакуль невядомая, сказаў Канюк, які ўваходзіць у склад гэтай камісіі.

Каментуючы БелаПАН заяву генпракурора аб адмове Канавалава звяртацца з прашэннем аб памілаванні, маці Уладзіслава Кавалёва не выключыла, што яго прымусілі гэта зрабіць.

Як адзначыла Любоў Кавалёва, невядома, што адбываецца з асуджанымі да вышэйшай меры пакарання ў следчым ізалятары КДБ. Жанчына таксама ўспомніла пра рукі свайго сына, якія яна бачыла падчас спаткання ў снежні. Убачыўшы іх, Кавалёва выказала меркаванне, што з Уладзіслава і яго сябра ў СІЗА здзекуюцца. Гаворачы пра Канавалава, яна заўважыла: "Мы не ведаем, ці былі ў яго на спатканні бацькі, адвакат, мы наогул не ведаем, ці жывы ён яшчэ".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 студзеня 2012
 
Дата публикации:27.01.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3048
 
Ключевые слова:
Теракт в минском метро Дмитрий Коновалов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме