https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нягледзячы на забарону, веласіпедысты працягваюць ездзіць па заснежаных дарогах і гінуць пад коламі аўтамабіляў


У Беларусі адзін чалавек загінуў у мінулыя суткі ў выніку ДТЗ. І гэта — веласіпедыст.
Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, блізу гарадскога пасёлка Глуск 55-гадовы жыхар Салігорска, кіруючы аўтобусам "МАЗ", учыніў наезд на 48-гадовага мясцовага жыхара, які ехаў на веласіпедзе ў спадарожным напрамку па правым краі праезнай часткі. Веласіпедыст загінуў. Паводле папярэдняй версіі, мужчына ехаў на рыбалку.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што веласіпедысту і вадзіцелю мапеда забараняецца рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і (або) галалёдзіцы.

Ва УДАІ МУС таксама паведамілі, што супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы ва ўмовах марозу арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў цяжкія сітуацыі. Супрацоўнікі ДАІ штодзённа дапамагаюць больш як 30 пешаходам (іх падвозяць, пояць гарбатай) і больш як 60 вадзіцелям, транспартныя сродкі якіх "замерзлі" і яны вымушана спыніліся на аўтадарогах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
31 студзеня 2012
 
Дата публикации:31.01.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3140
 
Ключевые слова:
Ровар Дорожно-транспортные происшествия Авария Морозы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме