https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ГУУС Мінгарвыканкама аб`явіла аб прадухіленні спробы пранікнення расійскіх дыгераў на падахоўныя аб`екты сталіцы


Мінская міліцыя прадухіліла спробу пранікнення групы расійскіх дыгераў на падахоўныя аб`екты ў горадзе.
Як паведамілі у прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама, 2 студзеня ў Ленінскае РУУС звярнуўся дырэктар аўтавакзала "Усходні" з заявай аб парушэнні грамадскага парадку групай грамадзян у гасцінічным комплексе аўтавакзала. Падчас разбору высветлілася, што ў гасцініцы адпачывалі 13 расійскіх грамадзян, дыгераў. Усе яны былі затрыманы і дастаўлены ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.

Устаноўлена, што расіяне прыбылі ў Беларусь цягніком Масква — Мінск 1 студзеня. Вярнуцца назад яны збіраліся 3 студзеня. Пра гэта сведчылі білеты на цягнік Брэст — Масква. Пры асабістым надглядзе ў дыгераў былі знойдзены спіртныя напоі, беларускія і расійскія рублі, альпінісцкі рыштунак.

Як высветлілася, затрыманыя з`яўляюцца членамі расійскага нефармальнага руху "ВОРОН" ("Вольный организованный разведывательный отряд неформалов"). У Мінск яны прыехалі для несанкцыянаванага пранікнення і фотаздымак розных падахоўных аб`ектаў, у тым ліку падземных аб`ектаў і станцый метрапалітэна.

У дачыненні да затрыманых дыгераў былі складзены пратаколы на падставе арт. 17.1 КоАП (дробнае хуліганства). Суд Ленінскага раёна прыгаварыў іх да адміністрацыйнага арышту на тэрмін ад 2 да 10 сутак.

Кіраўніцтвам Ленінскага РУУС па ўзгадненні з пракуратурай раёна была вынесена пастанова аб высылцы расіян у прымусовым парадку з тэрыторыі Беларусі. У адпаведнасці з заканадаўствам прынята рашэнне аб іх дэпартацыі. На працягу найбліжэйшых пяці гадоў ім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны.

Шэсць правапарушальнікаў ужо адбылі адміністрацыйнае пакаранне, яшчэ сем знаходзяцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 6 студзеня 2012
 
Дата публикации:06.01.2012
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3366
 
Ключевые слова:
Происшествия Правонарушения Дебош Диггеры Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме